Нікацiнавая залежнасць перадаецца ў спадчыну
Нiкацiнавая залежнасць абумоўлена генетыкай. Да такой высновы прыйшлi незалежна адна ад адной адначасова тры даследчыя групы, якiя займалiся вывучэннем узаемасувязi ракавых захворванняў i палення, у Рэйк’явiку, Лiёне i ў Тэхасе. Як высветлілі навукоўцы, курэц, якi атрымаў нiкацiнавую залежнасць ад абодвух бацькоў, на 80 адсоткаў больш схiльны да раку лёгкiх, чым той чалавек, чые бацькi не курылi. Пры гэтым курцы "са спадчынай" у сярэднiм выкурваюць на дзве цыгарэты ў дзень больш i iм складаней адмовiцца ад дрэннай звычкi.
Такая спадчыннасць, як мяркуюць, пры пэўных акалiчнасцях можа дрэнна адбіцца на здароўi нават тых, хто вядзе здаровы лад жыцця i не паліць.
“Звязда”
Такая спадчыннасць, як мяркуюць, пры пэўных акалiчнасцях можа дрэнна адбіцца на здароўi нават тых, хто вядзе здаровы лад жыцця i не паліць.
“Звязда”