Нікалас Кэйдж стане прывідным гоншчыкам
Нікалас Кэйдж даў афіцыйную згоду выканаць галоўнага героя Джоні Блэйза ў сіквеле "Прывіднага гоншчыка", паведамляецца на сайце Collider. Выступаючы ў тэлевізійнай праграме The Late Late Show with Craig
Ferguson, акцёр заявіў, што падпісаў адпаведную дамову.
Рэжысёрамі фільма стануць Марк Нэвэлдайн і Браян Тэйлар. Гэты рэжысёрскі дуэт раней працаваў над баявікамі "Адрэналін" і "Адрэналін 2". Арыгінальнага "Прывіднага гоншчыка" здымаў Марк Стывен Джонсан, які таксама напісаў сцэнарый да фільма.
Нагадаем, што ў першым "Прывідным гоншчыку" распавядалася пра тое, як герой Кэйджа падпісаў дамову з Мефістофелем, і ў выніку ператварыўся ў дэмана-матацыкліста. Падзеі карціны развіваліся ў Паўночнай Амерыцы. Мяркуецца, што ў сіквеле "Прывідны гоншчык" перабярэцца ў Еўропу.
Фота: dagda-mor.blogspot.com