Нікіценка: Чыноўнікі павінны думаць не толькі пра свае пасады

Правапрымяненне дырэктывы №4 мусіць адпавядаць усім прынцыпам, якія там выкладзеныя. Так пракаментаваў БЕЛТА прыняцце дырэктывы "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці" акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Нікіценка.

Навуковец адзначыў, што новая дырэктыва падрыхтаваная з улікам прапановаў прадстаўнікоў дзелавых колаў. Аднак важна, каб чыноўнікі падчас яе выканання думалі "не пра свае пасады, а пра тое, як дапамагаць і падтрымліваць прадпрымальніцтва". "У нас пакуль яшчэ, на жаль, чыноўнік бачыць толькі сваё працоўнае месца і мала займаецца пытаннямі падтрымкі розных суб'ектаў гаспадарання", - сказаў Нікіценка.