Ніколь Кідман адправіцца за "Восьмым цудам"
Ніколь Кідман выступіць прадзюсарам і сыграе галоўную ролю ў авантурным
фільме "The Eighth Wonder" ("Восьмы цуд"), узятым у распрацоўку
кінастудыяй 20th Century Fox. Змест праекту трымаецца ў сакрэце, але вядома, што сюжэт будуецца вакол археалагічнага адкрыцця, якое прыводзіць да пагоняў і прыгодаў у розных кутках планеты. Выданне The Hollywood Reporter піша, што карціна будзе суадносіцца з "Шукальнікамі страчанага каўчэга" гэтак жа як стужкі аб Джэйсане Борне суадносяцца з фільмамі аб Джэймсе Бондзе.
Сцэнар для "Восьмага цуду" даручаны Сайману Кінбергу (Simon Kinberg), на чыім рахунку значацца фільмы "Jumper" ("Тэлепорт"), "xXx: State of the Union" ("Тры іксы: новы ўзровень"), "Mr. & Mrs. Smith" ("Містэр і місіс Сміт") і "X-Men: The Last Stand" ("Людзі Ікс: Апошняя бойка"). Цяпер Кінберг заняты ў такіх праектах, як "Шэрлак Холмс" Гая Рычы і "Ноч у музеі - 2" Шона Леві. Да "Восьмага цуду" сцэнарыст прыступіць увосень бягучага года.
Кінберг і Кідман знаёмыя з часоў фільма "Містэр і місіс Сміт", у якім актрыса павінна была выконваць галоўную ролю. Пасля выхаду Кідман з праекту (яе замяніла Анджэліна Джолі) Кінберг не пакідаў планаў зрабіць карціну для аўстралійскай дзівы.
26 лістапада ў ЗША выходзіць у пракат "Аўстралія" База Лурмана. У гэтым фільме Кідман грае галоўную ролю, яе партнёрам па карціне стаў Х'ю Джэкман.
Фота: www.homefoto.ru