Ніколь Кідман пакідае кінематограф

Ніколь Кідман больш не зацікаўленая ў працы ў кіно і мае намер засяродзіцца на сваёй сям'і. Як сцвярджае рэсурс WorstPreviews, такую заяву зрабіла актрыса ў адным з апошніх інтэрв'ю. "Я павінна сказаць, мяне гэта больш не цікавіць. Я разумею, што падобныя заявы з маіх вуснаў гучаць дзіўна, але тым не менш. Мне 41 год і я вельмі шчаслівая быць у Тэнэсі з маім дзіцем і мужам. Я па натуры творчы чалавек, і нейкім чынам імкненне да творчасці павінна выяўляцца, але я не адчуваю больш таго пякучага запатрабавання, што было раней", - прызналася актрыса.

Яна дадала, што змірылася з тым, што адбываецца цяпер, і яе цалкам задавальняе цяперашняя сітуацыя.

Справядлівасці дзеля варта сказаць, што ўсе апошнія фільмы з удзелам некалі самай высокааплатнай актрысы свету праваліліся ў пракаце. Такая ж доля спасцігла апошнюю карціну "Аўстралія". Пры 130-мільённым бюджэце фільм сабраў у паўночнаамерыканскім пракаце каля 40 мільёнаў.

Нагадаем, што нядаўна часопіс Forbes назваў Ніколь Кідман самай пераацэненай галівудскай актрысай.

Фота: www.blondastars.com