Ніколь Кідман сыграе мастака-транссэксуала
Акторка Ніколь Кідман сыграе ролю мастака-транссэксуала Эйнара
Вегенера, які ў 1931 годзе першым у свеце перанёс аперацыю па змене
полу, паведамляе агенцтва Reuters. Жонку героя ў карціне, якая будзе называцца "Дзяўчына з Даніі", выканае Шарліз Тэрон, а рэжысёрам выступіць англічанін Ананд Такер. Сцэнар фільма на аснове аднайменнага бэстсэлера Дэвіда Эберсхофа (David Ebershoff), які выйшаў у 2001 годзе, напісала Люсінда Коксан (Lucinda Coxon). Кідман стане адным з прадзюсараў біяграфічнай стужкі. Час пачатку здымак пакуль не называецца.
Эйнар Вегенер нарадзіўся ў 1882 годзе ў Даніі. Сваю будучую жонку Герду Готліб ён сустрэў у мастацкай акадэміі ў Капенгагене, і ў 1904 годзе яны ажаніліся. Як сцвярджаюць біёграфы мастакоў, аднойчы, калі захварэла адна з мадэляў Герды, Эйнар замяніў дзяўчыну, апрануўшы панчохі і высокія абцасы, і менавіта тады ўсвядоміў, што павінен быць жанчынай.
У 1912 годзе пара пераязджае ў Парыж, дзе Эйнар фактычна жыве ў жаночым вобразе пад імем Лілі Эльбэ. Ён працягвае пазіраваць для Герды, якая прадстаўляе Лілі як сястру мужа.
У 1930 годзе Лілі рашаецца на аперацыю па змене полу і з'яжджае ў Нямеччыну. У кастрычніку кароль Даніі прызнае шлюб Эйнара і Герды Вегенера несапраўдным, і Лілі атрымлівае новы пашпарт. Аднак пяць аперацый, у выніку якіх яна павінна была стаць "сапраўднай жанчынай" - гэта значыць змагла бы мець дзяцей, прайшлі няўдала, і ў 1931 годзе з-за ўскладненняў Лілі Эльбе памерла.
І Кідман, і Тэрон атрымалі прэміі "Оскар" за выкананне роляў лесбіянак, падкрэслівае агенцтва. Першая сыграла брытанскую пісьменніцу Вірджынію Вульф у карціне "Гадзіны", а другая - серыйную забойцу Эйлін Уорнас у драме "Монстар".
Фота: www.sensator.ru