Ніл Гілевіч: Лідэраў не выбіраюць на ўсё жыццё

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў, які аднавіў сваю працу ў Мінску ў Палацы культуры аўтазаводу, выступіў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.  Ён крытыкаваў тых палітыкаў, якія «рвуцца да лідэрства, нічым гэтага не даказваючы». Паводле словаў Гілевіча, «лідэраў не выбіраюць на ўсё жыццё, як Папу Рымскага».

Тым часам стала вядома, што на Кангрэсе ўтварылася яшчэ адна фракцыя — «Еўрапейская кааліцыя». Яе лідэры — Мікола Статкевіч і Павел Севярынец.