Ніводная пара тэнісістак не выйшла ў фінал

Фінал парных спаборніцтваў на тэнісным турніры ў Празе (прызавы фонд 145 тыс. долараў) пройдзе без беларускіх спартовак.

2 траўня Кацярына Дзегалевіч (82-е месца ў рэйтынгу) і латышка Ліга Дэкмеере (114) прайгралі "пасеяным" пад чацвёртым нумарам Джыл Крэйбс з ЗША (75) і Міхаэле Краічак з Галандыі (46) — 6:3, 5:7, 12:14 (тай-брэйк).

У іншым паўфінале Дар'я Кустава (78) і полька Аліцыя Расольска (71) саступілі чэшкам Андрэа Главачкавай (113) і Люцыі Градзецкай (69) — 1:6, 6:7 (6:8).

У пятніцу Вікторыя Азаранка (26) выйшла ў паўфінал адзінкавага разраду, абгуляўшы прадстаўніцу гаспадароў Караліну Плішкаву (671) — 6:2, 6:1. Яе наступнай суперніцай стане яшчэ адна чэшская тэнісістка Клара Закапалза ава (53), якая ў чвэрцьфінале была мацней 18-ю ракетку свету Шахар Пеер з Ізраіля.

БелаПАН