No Doubt адклалі выпуск альбома да 2010 года
Гурт No Doubt, які нядаўна ўзнавіў сваю творчую дзейнасць, не плануе
выпускаць у 2009 годзе свой новы альбом. Аб гэтым, як паведамляе
Gigwise, заявіў бубнач калектыва Эдрыян Янг. Гурт сканцэнтруецца на канцэртах, якіх яна не даваў з 2004 года. Вялікі тур No Doubt пачнецца ўвесну і прадоўжыцца ўсё лета. У прыватнасці, ужо вядома, што ў траўні 2009 года музыкі выступяць хэдлайнерамі фэсту Bamboozle у Нью-Джэрсі.
Паміж канцэртамі калектыў працягне ў сваёй мабільнай студыі запіс новага альбома, які быў распачаты летась. Паводле слоў Янга, на будучай плыце будзе шмат эклектычнага матэрыялу, а таксама рэгі.
Нагадаем, што апошні на дадзены момант студыйны альбом No Doubt "Rock Steady" выйшаў у 2001 годзе.
Фота: www.vashdosug.ru