No Doubt вернуцца ў наступным годзе
No Doubt абвясцілі, што збіраюцца вярнуцца ў 2009 годзе з новым матэрыялам. Паводле слоў удзельнікаў лос-анджэлесскага гурта, цяпер яны працуюць над першым альбомам «Rock Steady», які выйшаў у 2001 годзе. «Нам неабходна іграць. Занадта доўга мы гэтага не рабілі. Я адчуваю, што надыйшоў час для рока-н-рола!», - кажа гітарыст Тоні Дзюмонт.
«Не думаю, што нам трэба яшчэ чакаць. Збярэм дзяцей і каманду нянек! Так весяла! Выбрацца адсюль і зноў граць усе нашыя песні - гэта вельмі натхняе», - адзначае вакалістка калектыва Гвэн Стэфані.
Плануецца, што No Doubt адправяцца ў турнэ летам будучага году, перадае Gigwise.com. Праца над новым альбомам як раз і будзе праходзіць падчас гастроляў. Нагадаем, што ў 2008 годзе No Doubt вырашылі вярнуцца ў студыю, каб запісаць некалькі кампазіцый, але з-за цяжарнасці Гвэн музыкам так і не ўдалося пачаць працу над кружэлкай. Сваё вяртанне Стефані і іншыя анансавалі на афіцыйным сайце гурта.
Фота: www.grabow.biz