Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў кітайскі праваабаронца Лю Сяабо (Liu Xiaobo). Нобелеўскі камітэт прысудзіў яму прэмію за "працяглую негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі", паведамляе Lenta.ru. 54-гадовы Лю браў удзел у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. За гэта яго асудзілі на турэмнае зняволенне. У 2008 годзе яго зноў пасадзілі за краты: суд прызнаў яго вінаватым у спробе зрынання дзяржаўнага ладу і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі.
Нагодай да арышту ў 2008 годзе стала так званая "Хартыя-08", адным з аўтараў якой быў Лю Сяабо. Маніфест заклікаў да рэфармавання палітычнай сістэмы Кітая і захавання ў краіне правоў чалавека. Подпісы пад ім паставілі больш за 10 тысяч чалавек.