"Ноч пажырацеляў рэкламы" будзе ў Мінску штотыдзень
З восені "Ноч пажырацеляў рэкламы" будзе праходзіць у Мінску кожны тыдзень. Сусветна вядомы праект Жан-Мары Бурсіко "прапішацца" ў кінатэатры Rubin Plaza адразу пасля яго адкрыцця. Каб аматары калекцыйных рэкламных ролікаў заўжды маглі знайсці месца ў залі, Rubin Plaza ўпершыню ў Беларусі ўвядзе доўгатэрміновы абанемент на кінасеансы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар кампаніі "Індустрыя рэкламы" Аляксандр Нікалайчук:
Аляксандр Нікалайчук: "Мы хацелі б увесці, і, хутчэй за ўсё, увядзем сістэму абанементаў. Не толькі на "Ноч пажыральнікаў рэкламы", але і на іншыя кінасеансы. Дзя тых гледачоў, якія цікавыя нам. Ці мы цікавыя каму-небудзь з кліентаў".
Rubin Plaza будзе складацца з двух заляў на 94 і 54 месцы, пераабсталяваных з гаспадарчых памяшканняў аднайменнага гандлёвага комплекса. Залі невялікія, таму абанемент будзе вельмі да месца.
Дарэчы, у Мінску першая "Ноч пажырацеляў рэкламы" адбылася 10 гадоў таму, а ў наступным годзе споўніцца 30 гадоў самай першай дэманстрацыі ролікаў са знакамітай калекцыі Жана-Мары Бурсіко ў Парыжы.