Ноччу згас вечны агонь на Плошчы Перамогі

Мінулай ноччу трое нецвярозых мінчукоў загасілі вечны агонь на плошчы Перамогі. Вядома, што злачынства здзейснілі жыхары вёскі Цнянка Мінскага раёна а палове на 5-ю раніцы. Адзін з хуліганаў – 20-гадовы працоўны прадпрыемства “Гарызонт”. Другога – 21-гадовага – раней ужо судзілі за хуліганства.

"Радио-Минск"