Ноэль Галахер збіраецца набыць футбольны клуб

Лідэр гурта Oasis і вялікі аматар футболу Ноэль Галахер зрабіў спробу дапамагчы улюбёнаму клубу «Манчэстэр Сіці» у цяжкія часы.
Ён выкупіў частку акцый кампаніі і тым самым падтрымаў яе фінансава. Растлумачу, што зараз у клуба сур’ёзныя цяжкасці, бо ён павінен быў перайсці да новага ўладальніка – былога прэм’ер-міністра Таіланда Таксіна Шынаватра, аднак у апошні момант рахункі палітыка былі замарожаныя з-за расследвання валютных махінацый у кіраўніцтве Таіланда.

Такім чынам, папулярны клуб Прэм’ер-лігі застаўся без фінансавання, а акрамя таго, і без галоўнага трэнера, бо Сцюарт Прайс, які працаваў з камандай, быў звольнены ў мінулым месяцы з-за дрэнных паказчыкаў каманды.

Самы знакаміты прыхільнік «Манчэстэр Сіці», Ноэль Галахер збіраецца паклікаць на дапамогу клубу свайго калегу Майка Пікерынга, заснавальніка і былога ўдзельніка брытанскага поп-калектыва M-People, таксама сапраўднага фэна «Манчэстэрцаў». Паводле словаў Галахера, ён упэўнены, што “разам з Майкам здолее назбіраць 400 тысячаў фунтаў каб патраціць іх на Манчэстэр Сіці».

Дадам, што зараз агульны кошт клубу прыкладна 100 мільёнаў фунтаў. Нагадаю, што сярод музыкаў, якія валодаюць «футбольнымі» акцыямі ёсць такія персоны, як Робі Уільямс і Элтан Джон.

Фота: blog.livedoor.jp