"Новак": 60% беларусаў адчуваюць сябе еўрапейцамі
Беларусы ўсё больш адчуваюць сябе еўрапейцамі. Такую выснову зрабілі сацыялагічная лабараторыя "Новак" і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), зарэгістраваны ў Літве. Прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага даследавання, як інфармуе БелаПАН, адбылася ў Мінску 12 кастрычніка. Лабараторыя "Новак" правяла апытанне насельніцтва з 27 жніўня па 11 верасня. Удзел у ім прынялі 1011 чалавек. Як паведаміла на прэзентацыі супрацоўніца лабараторыі кандыдат сацыялагічных навук Надзея Яфімава, цяпер, паводле апытання, 87% жыхароў Беларусі па нацыянальнасці беларусы, 8% — рускія, 2% — палякі.
Яфімава адзначыла, што раней рэспандэнты лічылі сябе захавальнікамі традыцый Савецкага Саюза. Цяпер Савецкі Саюз і еўрапейскі выбар памяняліся месцамі. За Савецкі Саюз выступаюць толькі 12,5% апытаных рэспандэнтаў, тады як лік тых, хто лічыць Беларусь еўрапейскай дзяржавай, — ужо 15%, адзначыла сацыёлаг.
Еўрапейцамі лічаць сябе 60% апытаных, а 70% рэспандэнтаў выказалі гатовасць узяць на сябе адказнасць за краіну і яе будучыню.