Новая мода ад Эмі Вайнхауз

Эмі Вайнхауз запускае ўласную лінію вопраткі і касметыкі. Крыніца, якая пажадала застацца ананімнай, але, мяркуючы па ўсім, з асяроддзя спявачкі, паведаміла Gigwise: «Стыль Эмі па поўнай капіююць дзяўчынкі з ўсяго свету. На гэтым можна нядрэнна падзарабіць. Вопратка спявачкі выглядае вельмі арыгінальна. Таму Эмі вырашыла выпусціць сваю лінію касметыкі і моднай вопраткі. У ёй будзе лак для валасоў, банданы, туш для павеек, парфума – наогул, усё тое, што ператварае Эмі ў каралеву».

Нагадаю, што ня так даўно Эмі праходзіла чарговы курс лячэння ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Фота: www.image.listen.com