Новую станцыю мінскага мятро назавуць "Шчамысліца"
Канчатковая станцыя Маскоўскай лініі мінскага метро будзе называцца "Шчамысліца". Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, такое рашэнне 19 студзеня прынялі дэпутаты гарсавета. Рудзікава: "Дадзеная назва — станцыя метро "Шчамысліца" — адпавядае асноўным прынцыпам гарадской тапанімікі: гістарычнаму, арыентыровачнаму і эстэтычнаму. Станцыя будзе знаходзіцца каля вёскі і будучага мікрараёна "Шчамысліца".
Завяршыць будаўніцтва станцый "Грушэўка", "Міхалава", "Пятроўшчына" Маскоўскай лініі метро плануецца ў 2012 годзе, а станцыі "Малінаўка" ў 2013 годзе. Пасля гэтага пачнецца будаўніцтва згаданай станцыі "Шчамысліца".