Новы альбом The Eagles захапіў усе буйныя чарты
Ветераны рок-музыкі The Eagles заявілі, што іх новы альбом "Long Road Out Of Eden", які быў выдадзены ў канцы кастрычніка стане іх апошнім дыскам.
Пра гэта расказаў бубнач калектыву Дон Хэнлі. Нагадаю, што "Long Road Out Of Eden" стаў першым студыйным альбомам з новым матэрыялам з моманту выхаду ў 1979-м годзе "The Long Run". Заснаваны ў пачатку 70-х, гурт часова распаўся ў 80-м і зноў адрадзіўся ў 94-м практычна ў тым жа складзе.
З гэтага моманту Глэн Фрэй, Цімаці Шміт, Дон Хэнлі і Джо Уэлш нястомна гастралявалі, і выконвалі свае старыя хіты. Новы дыск музыкі запісалі, каб "разнастаіць" рэпертуар, які паспеў ужо надакучыць.
Цікавасць да "Доўгай дарогі з Раю" стала такой высокай, што кружэлка адразу ўзначаліла спачатку брытанскі хіт-парад, а на гэтым тыдні - і амерыканскі. Дыск абыйшоў новую працу Брытні Спірс "Blackout", якая першапачаткова лічылася найболей верагодным фаварытам чарта. Тым не менш, лічбы тыднёвых продажаў расставілі ўсё па месцах: 711 тысячаў супраць 290 адпаведна.
Фота: www.boston.com