Новы альбом Эмінема пратачыўся ў Інтернэт
Новы альбом амерыканскага рэпера Эмінема "Recovery" з'явіўся ў Сеціве за два тыдні да афіцыйнага рэлізу, паведамляе New Musical Express.
Усе 16 трэкаў з альбома з'явіліся адразу на некалькіх онлайн-рэсурсах. Хто вінаваты ва ўцечцы, пакуль не ўсталявана. Ні Эмінем, ні прадстаўнікі яго гуказапісваючай кампаніі пакуль не пракаментавалі сітуацыю. "Recovery" стане сёмым па ліку студыйным альбомам у дыскаграфіі музыкі.
Некалькі дзён таму Эмінем прадставіў адну з песень з новай кружэлкі - трэк "Won't Back Down". Гэтую кампазіцыю рэпер запісаў разам са спявачкай Пінк. 6 чэрвеня, у нядзелю, Эмінем прэзентаваў відэакліп на песню "Not Afraid".
Выхад пласцінкі "Recovery" запланаваны на 21-22 чэрвеня.
Фота: askmen.com