Новы альбом Metallica захапіў 25 краінаў

Новы альбом Metallica "Death Magnetic" працягвае перамагаць у сусветных хіт-парадах.  За дзесяць дзён пасля рэлізу кружэлкі (які адбыўся 12 верасня) дыск заваяваў чарты 25 краінаў свету - у тым ліку ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі, Нямеччыны, а таксама Турцыі і Расіі.

Да таго ж у Паўночнай Амерыцы і Аб'яднаным Каралеўстве "Death Magnetic" лідыраваў ў хіт-парадах ужо па выніках трох дзён продажу (нагадаем, што альбом быў выдадзены ў пятніцу, а не ў панядзелак, як гэта робяць звычайна).

Нягледзячы на ўсе гэтыя поспехі, "Death Magnetic" пакуль не здолеў пераплюнуць дасягненні свайго папярэдніка - выдадзенага ў 2003-м годзе "St. Anger". Гэтая кружэлка захапіла чарты 30 краінаў свету.

Нагадаем, што гастрольнае турнэ ў падтрымку "Death Magnetic" стартуе ў Паўночнай Амерыцы ў канцы кастрычніка. Сваім еўрапейскім прыхільнікам музыкі паспелі прадставіць частку новага матэрыялу падчас летняй гастрольнай паездкі. Прэзентаваць альбом у ЗША Metallica плануюць ужо ў наступным годзе.

Фота: deanhimself.wrzuta.pl