Новы альбом Muse можа выйсці ў верасні
Новы альбом брытанскага рок-трыа Muse можа выйсці ўжо ў верасні гэтага
года. Аб гэтым са спасылкай на неназваную «крыніцу» з Warner Music –
лэйбла калектыва – паведаміў днямі фэн-сайт Microcuts.net. Акрамя таго, рэсурс размяшчае дадзеныя пра тое, што непасрэдна ўслед за выпускам кружэлкі гурт адправіцца ў маштабнае еўрапейскае турнэ.
Нагадаем, што ў канцы мінулага года басіст Muse Крыс Уолстэнхолм намякнуў грамадскасці, што каманда збіраецца прадставіць новую плыту публіцы яшчэ да канца 2009-га. «Было б выдатна выпусціць альбом ужо ў другой палове 2009-га, аднак мы не ставім ніякіх часовых рамак, - заявіў Крыс. – Для нас самае важнае - запісаць выдатны альбом, і калі праца над ім запатрабуе больш часу, чым мы мяркуем – што ж, тады арыентуйцеся на 2010-ы. Але мы будзем рабіць усё магчымае, каб не зацягваць з рэлізам».
Новая праца Muse, якая стане пятай у іх студыйнай дыскаграфіі, усё яшчэ застаецца без назвы. Апошні на сёння лонгплэй рокераў «Black Holes & Revelations» датуецца 2006-м годам.
Фота: www.openmind.net.ua