Новы альбом Radiohead выйдзе ўжо летам
Radiohead не спяшаецца раскрываць дату выхаду свайго новага альбому, паслядоўніка «Hail To The Thief» 2003 году, аднак усё ідзе да таго, што ён трапіць у крамы яшчэ да канца гэтага году. Рэліз сёмага ў дыскаграфіі гурта альбому запланаваны на 8 жніўня.
Ніякай іншай інфармацыі ні па назве дыску, ні па яго трэк-лісту пакуль
не даецца.
Нагадаю, што праца над альбомам цягнецца ўжо каля двух год. Запісвацца ў студыі музыкі Radiohead пачалі яшчэ ў пачатку мінулага году.
Улетку 2006-га яны зрабілі невялікі перапынак на летнія фестывальныя выступі, падчас якіх быў прадстаўлены матэрыял дэбютнага сольнага альбому лідэра і вакаліста Radiohead Тома Ёрка «The Eraser».
Мяркуючы па рознай інфармацыі, змешчанай на афіцыйным сайце гурта, музыкі знаходзяцца ў фінальнай стадыі запісу дыска.