Новы амбасадар Польшчы прыедзе ў Беларусь у лістападзе
Пад канец лістапада ў Беларусь прыедзе новы амбасадар Польшчы, заявіў намеснік дзяржсакратара МЗС Польшчы Генрык Літвін. Сваю заяву Літвін зрабіў у час "Чацвёртай канферэнцыі польскай супрацы развіцця", якая адбылася ў Варшаве 18 верасня.
Нагадаем, што пасада амбасадара Польшчы вакантная з красавіка, яго абавязкі зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.
Нагадаем, што пасада амбасадара Польшчы вакантная з красавіка, яго абавязкі зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.