Новы беларускі спадарожнік плануюць запусціць да канца 2009 года

Новы беларускі навукова-даследчы спадарожнік мусіць паляцець у космас да канца 2009 года. Паводле слоў намесніка старшыні Прэзідыюма Нацыянальнай Акадэміі навук Пятра Віцязя, цяпер працягваецца сумесная праца беларускіх і расійскіх навукоўцаў. Пры дапамозе расіян будзе створаны цэнтр кіравання для каардынацыі працы спадарожніка з зямлі.

Як паведамляе БЕЛТА, таксама прапрацоўваецца магчымасць стварэння спадарожніка сувязі.