Новы "Бэтман" з’явіцца ў ліпені 2012 года
Прэм'ера новага фільма пра "Бэтмэна" адбудзецца 20 ліпеня 2012 года, паведамляе The Hollywood Reporter. Рэжысёрам новай стужкі зноў стане Крыстафер Нолан, які зняў "Бэтман:
Пачатак" і "Цёмнага рыцара". Нягледзячы на тое, што дата прэм'еры
афіцыйна прызначаная, у "Бэтмана 3" пакуль няма дакладнай назвы.
Акрамя таго дагэтуль не вызначаная дата пачатку здымак. Плануецца, што гэта інфармацыя з'явіцца пасля выхаду на экраны фільма Нолана "Пачатак" (Inception), які запланаваны на 16 ліпеня 2010 года.
Цяпер Дэвід Гоер і брат Крыстафера Нолана Джонатан працуюць над сцэнарыем новага фільма пра Бэтмана. Дзеля гэтага Гоеру давялося кінуць серыял "Узгадай, што будзе" (FlashForward) яшчэ да завяршэння здымак апошніх эпізодаў.
Папярэдняя праца Гоера і Нолана - "Цёмны рыцар" - стала самым касавым фільмам 2008 года, зарабіўшы ў сусветным пракаце больш за мільярд долараў. А выканаўца ролі Джокера Хіт Лэджэр быў пасмяротна ўганараваны прэміяй "Оскар".
Фота: movies.nytimes.com