Новы клуб Аляксандра Глеба стане вядомы 16 ліпеня?

“Барселона” плануе расстацца з Аляксандрам Глебам і прапануе беларуса англійскім клубам “Сандэрленду” і “Астан Віле”, паведамляе The People. Па звестках брытанскага выдання, каталонцы ацанілі Глеба ў 10,5 мільёнаў долараў, але гатовыя знізіць кошт да 6 мільёнаў. Адзначаецца, што адной з перашкод пераходу беларуса можа стаць яго высокі заробак. “Не магу ані пацвердзіць, ані абвергнуць гэту інфармацыю, ― пракаментаваў Еўрарадыё менеджар Глеба Мікалай Шпілеўскі. ― Зразумела, што мы будзем весці перамовы з “Барселонай”, і нешта будзе вырашацца, але пакуль мы ў стане чакання. Не ад нас усё залежыць, таму ў дыялогу ўсё будзе зразумела, куды нам рухацца далей. Калі казаць неафіцыйна, сітуацыя можа змяніцца за некалькі гадзінаў”.

Шпілеўскі адзначыў, што 16 ліпеня Глеб вылятае ў “Барселону” і прыступае да трэніровак з каталонскім клубам, з якім ён звязаны кантрактам.