Новы патрыярх РПЦ будзе абраны напрыканцы студзеня 2009 года
Новы патрыярх Рускай Праваслаўнай царквы будзе абраны напрыканцы студзеня 2009 года. Памесны сабор РПЦ, на якім мусіць адбыцца гэтая падзея, прызначаны на 28-29 студзеня.
Кандыдаты на пасаду патрыярха будуць вылучаныя на Архіерэйскім саборы, які пройдзе напярэдадні Памеснага сабору, 25 студзеня, паведамляе Газета.ру.
Нагадаем, сярод кандыдатаў на пасаду патрыярха называецца і кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт.