Новы праваслаўны епіскап з'явіўся ў Беларусі

Епіскапам Барысаўскім, вікарыем Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы стаў Веніямін (Тупека). Дагэтуль ён займаў пасаду намесніка Дабравешчанскага мужчынскага кляштара ў Лядах Смалевіцкага раёна, паведамляе БелТА. Рэзідэнцыя епіскапа будзе знаходзіцца ў Лядзенскім кляштары. Веніямін будзе дапамагаць у кіраванні Мінскай епархіяй – самой буйной у Беларускай праваслаўнай царкве.

Зараз у БПЦ дзейнічаюць 14 епіскапаў: 11 епархіяльных і 3 вікарных.