Новы рэанімабіль атрымала пінская дзіцячая бальніца
Пінская дзіцячая бальніца абслугоўвае таксама Столін, Лунінец, Янава. Раней рэанімабілем тут служыла простая “Газель” з мінімальным абсталяваннем. Аўтамабіль проста адвозіў дзетак да бальніцы. Новы мікрааўтобус, на базе “Фольксвагена”, укамплектаваны сучасным абсталяваннем для экстранай дапамогі немаўляткам. Нядаўна на “супербусе” адвезлі малога ў Мінскі кардыялагічны цэнтр. Падчас паездкі ён быў падключаны да апарата штучнага дыхання.