Новы скейтпарк ў Гродне ператварыўся ў руіны (фота)
За чатыры месяцы там разламалі практычна ўсе канструкцыі.
У Гродне скейцеры ператварылі ў звалку новую пляцоўку для катання на скейтах і роварах. За чатыры месяцы там разламалі канструкцыі і завалілі тэрыторыю смеццем.
Па словах аднаго з спонсараў, якія будавалі скейтпарк, Аляксандра Кандуховіча, шмат у чым вінавата дрэннае надвор'е. Пару дзён таму ў горадзе быў моцны вецер, які нанёс шкоду драўляным канструкцыям і разнёс па тэрыторыі смецце. Аднак, на думку Аляксандра, адказнасць за дрэнны стан скейтпарка ляжыць і на гродзенскіх падлетках, якія не прыбіралі смецце падчас сваіх "пасядзелак".
Цяпер галоўную скейт-пляцоўку горада давядзецца прыбіраць самім спонсарам скейтпарка. Нягледзячы на абыякавае стаўленне скейцераў, яе ўсё ж плануюць дабудаваць гэтай вясной.



