Новы тэатр у Мінску адкрыўся ірландскім спектаклем
Новы драматычны тэатр 9 кастрычніка распачаў тэатральны сезон у новым будынку па вул. Чайкінай у Мінску. Сезон адкрыўся ў рамках IV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама" паказам прэм'ернага спектакля "Каралева прыгажосці" паводле п'есы ірландскага драматурга Марціна Макдонаха. П'есу адмыслова пераклалі з ірландскай на беларускую.
Галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра Дзяніс Нупрэйчык распавёў, што будынак ставілі 5 гадоў. Глядач тэатра чакаў — ўсе білеты на кастрычнік прададзеныя, большая частка на лістапад — таксама.
У рамках фестывалю "Панарама", які праходзіць у Мінску з 7 па 31 кастрычніка, арганізаваны першы ў краіне агляд найлепшых беларускіх пастановак апошніх гадоў, гэтак званы showcase.
БелаПАН