Новы Выбарчы кодэкс з'явіўся ў баранавіцкіх кнігарнях пасля скаргі ў ЦВК
26 лютага ў баранавіцкіх крамах нарэшце з’явіўся Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна". Гэта адбылося пасля скаргі, якую падаў старшыня ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Сырыцы ў ЦВК на імя Лідзіі Ярмошынай. Дарэчы, такую ж скаргу ён напісаў і старшыні Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Юрыю Шасцярнёву. У сваіх скаргах Сырыца прасіў Лідзію Ярмошыну і Юрыя Шасцярнёва паўплываць на адказных людзей і адпаведныя структуры, каб забяспечыць горад Баранавічы Выбарчымі кодэксамі для нармальнай працы ўдзельнікаў выбарчага працэсу згодна з заканадаўствам.
Першым на скаргу адрэагаваў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, які затэлефанаваў на хатні тэлефон і падзякаваў Сырыцу за ўзнятую праблему. Лазавік паабяцаў хутка і станоўча вырашыць гэтую праблему.
На другі дзень патэлефанаваў старшыня Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі Шасцярнёў і прапанаваў Сырыцу нават свой асабісты Выбарчы кодекс для больш якаснай і прафесійнай працы ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы.