Новы захоп закладнікаў у Парыжы (відэа)

Новы захоп закладнікаў адбыўся ў Парыжы. 16 студзеня невядомы зламыснік захапіў у паштовым аддзяленні на авеню Шарля дэ Голя ў прыгарадзе французскай сталіцы Каломб дваіх чалавек.

Як інфармуе AFP, мужчына ўзброены, у яго ёсць пісталет і аўтамат, гранаты. Паліцыя ачапіла будынак, падцягваюцца падмацаванні.

ВВС адзначае, што невядомы, які ўтрымлівае закладнікаў, не з'яўляецца тэрарыстам. Пазней мужчына здаўся паліцыі.

Нагадаем, падчас нядаўняй атакі тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, а таксама захопу закладнікаў у наступныя дні загінулі 17 чалавек. Трое тэрарыстаў былі знішчаныя.

Фота: AFP