Новым адміністрацыйным цэнтрам Мінскага раёна можа стаць Заслаўе

Новым адміністрацыйным цэнтрам Мінскага раёна можа стаць Заслаўе. Як інфармуе БелаПАН, гэтае пытанне знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама Леаніда Крупца. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 26 студзеня начальнік УУС Мінаблвыканкаму Іван Саўчыц. Па яго словах, павялічваць штат супрацоўнікаў абласной міліцыі ў сувязі з гэтымі планамі ў бліжэйшыя гады не плануецца.