Новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі можа стаць Лешак Шарэпка

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго кандыдатура ўжо ўзгодненая з беларускімі ўладамі. Пра гэта паведамляе партал "Кresy24.pl".
Лешак Шарэпка - дасведчаны дыпламат. Быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара ва Украіне і першым сакратаром у польскай амбасадзе ў Расіі.

Новы польскі амбасадар, верагодна, прыедзе ў Мінск пасля Новага года. Раней "Народная Воля" пісала, што амбасаду ў Беларусі ўзначаліць Марэк Зюлкоўскі, былы амбасадар Польшчы ва Украіне. Аднак гэтую інфармацыю абверглі дыпламатычныя крыніцы.