Новым старшынём ПАСЕ абраны іспанскі парламентарый Луіс Марыя дэ Пуіг
Новым старшынём Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) абраны 63-гадовы іспанскі парламентарый, сацыяліст Луіс Марыя дэ Пуіг.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным інтэрнет-сайце ПАСЕ. Варта адзначыць, што на мінулым тыдні кіраўнікі пяці найбуйнейшых палітычных груп ПАСЕ падпісалі пагадненне аб ратацыі старшынства.
Згодна з новымі правіламі, старшыня ПАСЕ будзе абірацца на два гады замест трох. Варта таксама адзначыць, што з-за прынятых змяненняў права дэлегаваць свайго кандыдата атрымала не група "Еўрапейскія дэмакраты", якая збіралася вылучыць на пасаду старшыні расіяніна Міхаіла Маргелава, а група сацыялістаў.
У выніку дасягнутага пагаднення група "Еўрапейскія дэмакраты" зможа вылучыць свайго прадстаўніка на пасаду старшыні ПАСЕ ў 2010 годзе.
БелаПАН