Новыя нумары Velcom цяпер пачынаюцца на 7

Адзін з найбуйнейшых сотавых аператараў Беларусі кампанія Velcom адкрыла новы нумарны масіў. Цяпер новыя нумары Velcom пачынаюцца на 7, як і ў іншага аператара МТС. Для таго, каб людзі не блыталіся, код у новых нумароў Velcom зменены на 044.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў самой кампаніі.

“Унутры сеткі трэба набіраць нумар наўпрост з сямёркі, з іншых аператараў мабільнай сувязі — +37544 і далей нумар з сямёркі, са стацыянарнага тэлефона трэба набіраць 8 044 і далей нумар з сямёркі. Код 029 захаваўся за МТС”


Іншыя нумары ўсіх сотавых аператараў захавалі стары код 029. Дарэчы, у кампаніі МТС Еўрарадыё паведамілі, што пакуль адкрыццё нумарнога масіва на які-небудзь “вэлкомаўскі” нумар не плануюць.