Новыя транзітныя нумары з'явяцца ўжо сёння

Новыя транзітныя нумары ў краіне ўводзяць 23 ліпеня. Першыя з іх выдадуць уладальнікам у Мінску, піша "Ежедневник". Новы рэгістрацыйны знак візуальна адрозніваецца ад старога. На ім прастаўляецца нумар рэгіёна, непасрэдна само ўнікальнае літарна-лічбавае пазначэнне - чорнае на белым фоне. Як і на старых нумарах на новых ёсць літара "Т" у сярэдзіне, толькі зараз яна стала трохі меншай. Перайначаныя "транзітнікі" вырабляюцца з айчынных матэрыялаў.