N.R.M. выступіў разам з Myslovitz і Guano Apes (фота)
Беларусы выканалі ўласныя кампазіцыі 28 чэрвеня ў межах фестывалю Europejski Stadion Kultury у польскім Жэшуве.
У канцэрце “Разам у разнастайнасці” сумесна з польскімі музыкамі таксама выступілі літоўскія, украінскія, фінляндскія, азербайджанскія выканаўцы і гурты.
Завяршыў першы дзень фестывалю выступ нямецкага гурта Guano Apes з праграмай ”You Can't Stop Me”.
Імпрэза працягнецца да 30 чэрвеня. У праграме тэатральныя прадстаўленні, паказ архіўных здымкаў Жэшува, прагляд фільмаў, канцэрты і шмат іншага.
Усяго на працягу трох дзён у Жэшуве сваё майстэрства пакажа 258 артыстаў. Яны выступяць у 83 праектах, якія спалучаюць розныя стылі, жанры і віды мастацкай дзейнасці. Фестываль праходзіць у межах кампаніі Wschód Kultury і уяўляе сабой новую форму супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж польскімі гарадамі і краінамі “Усходняга партнёрства”.
Фэст у верасні завітае ў Беласток, а ў кастрычніку ў Люблін.


Фота: http://radio.rzeszow.pl