Нумар часопіса “Arche” прызналі экстрэмісцкім (фота)

Суд Маскоўскага раёна горада Брэста прызнаў №7-8 часопіса “Arche” за 2008 год экстрэмісцкім. у кастрычніку на Брэсцкай мытні былі канфіскаваныя дзесяць асобнікаў гэтага нумару. Часопіс накіравалі на экспертызу, а яе вынік лёг на стол суддзі Таццяны Міранюк.
У чатырох розных артыкулах эксперты зафіксавалі меркаваны экстрэмізм. Пасля двухгадзіннага закрытага разгляду суддзя пагадзілася з экспертызай КДБ. Заснавальнік часопіса Андрэй Дынько ў размове з Еўрарадыё адзначыў:

“Гэта быў не суд – фарс. Разгляд быў закрыты, быў толькі прадстаўнік КДБ і адвакат. Суддзя не задала яму ніводнага пытання. Ніякіх аргументаў КДБ не прадставіў. Вырвалі чатыры фразы з чатырох артыкулаў… Наш адвакат Павал Сапелка лічыць рашэнне суда незаконным. Безумоўна, мы пачакаем матывацыйную частку пастановы суда і падамо касацыйную скаргу. Хоць ілюзіяў наконт беларускага суда не маем – падзелу галінаў улады ў нас няма”.

Нагадаем, што КДБ ўжо вінаваціў “Arche” ў экстрэмізме. Але заяву кіраўніка Гродзенскай абласной управы суд не стаў разглядаць па фармальных падставах.

Андрэй Дынько і адвакат Павел Сапелка



За працэсам назірала БТ