Нядаўна адрэстаўраваныя сцены Купалаўскага тэатра далі расколіну (фота)

Ужо сёння на яго сценах у фае можна бачыць вялікую расколіну, піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

Можна меркаваць, што да з'яўлення гэтай расколіны спрычынілася метро, якое праходзіць пад тэатрам.

Рэканструкцыя тэатра пачалася ў 2010 годзе і доўжылася амаль тры гады. Яе асабіста кантраляваў Аляксандр Лукашэнка. Аднак у кастрычніку 2013-га выбухнуў гучны скандал: Следчы камітэт пачаў крымінальную справу пра крадзеж сродкаў, накіраваных на рэканструкцыю тэатра. Віцэ-прэм'еру Анатолю Калініну і экс-міністру культуры Паўлу Латушку былі абвешчаныя вымовы за парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў і падаўжэнне тэрмінаў рэканструкцыі.

Фота — gazetaby.com