Нядбайных пінчукоў высяляюць з кватэр
У Пінску амаль 300 так званых абавязаных асоб, дзецьмі якіх апякуецца дзяржава, не хочуць кампенсаваць грошы, выдаткаваныя на ўтрыманне іх дзяцей.
У Пінску зарэгістравана 257 так званых абавязаных асоб, дзецьмі якіх апякуецца дзяржава. Аднак, кампенсуюць нядбайныя бацькі толькі палову грошаў, выдаткаваных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Каб выправіць сітуацыю, мясцовыя ўлады практыкуюць высяленне нядбайных бацькоў у жыллё больш нізкай якасці. Вызваленыя кватэры сдаюцца ў арэнду, якая і кампенсуе бюджэтныя страты. Летась такім чынам было выкарыстана 15 кватэр.