Някляеў абяцае дапамагчы адлічаным пасля выбараў студэнтам давучыцца
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў абяцае дапамагчы адлічаным пасля выбараў студэнтам атрымаць адукацыю. Пра гэта ён напісаў учора ў сваім жывым дзенніку. "Я магу ўпэўнена сказаць, што цяпер, пакуль у нас ідуць сустрэчы за мяжой, мы паўсюль ўздымаем пытанні дапамогі беларусам пасля 19-га снежня. У тым ліку размова ідзе пра тое, што ў выпадку неперамогі дэмакратыі ў гэтых выбарах нам патрэбна дапамога тым, каго, да прыкладу, адлічаць за актыўную грамадзянскую пазіцыю. За той самы няўдзел у датэрміновым галасаванні... І знайсці магчымасць атрымаць адукацыю, калі вас адлічаць па палітычных прычынах, — мы дапаможам",- піша Някляеў.