Някляеў адмаўляецца ўдзельнічаць у дэбатах з мадэратарам Пракопавым

Уладзімір Някляеў сцвярджае, што Юрый Пракопаў — непрымальная кандыдатура на месца мадэратара перадвыбарных тэледэбатаў.
“Я ні за што не буду дэбатаваць з так званым мадэратарам Пракопавым, — кажа патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. — З тымі людзьмі, якіх усе ведаюць, што яны за людзі і што ад іх чакаць, і што Пракопаў быў аўтарам закадравага тэксту праграмы, якая, мякка кажучы, некарэктна абыйшлася з Някляевым… Што мне, выходзіць з ім на тэледэбаты? Тады, насамрэч, можна і з Лукашэнкам абдымацца!”

Па словах Някляева, мадэратар тэледэбатаў мусіць быць палітычна незаангажаванай фігурай. Іначай яго асабістыя перакананні, як і мантаж, могуць істотна паўплываць на змест публічных спрэчак паміж кандыдатамі ў прэзідэнты.