Някляеў набраў больш за 200 тысяч подпісаў
За вылучэнне Ўладзіміра Някляева кандыдатам у прэзідэнты ўжо сабрана больш за 200 тысяч подпісаў. Спыняцца інцыятыўная група не збіраецца. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду!” Юля Рымашэўская.
Рымашэўская: "Апошняя свежая лічба сабраных подпісаў складае 203 тысячы 533 подпісы. У лідэрах – Мінская вобласць і Магілёў. Сэнс працягваць гэтую працу да апошняга дня відавочны – гэта магчымасць быць заўважанымі. А пікеты – гэта магчымасць быць заўважанымі тым больш. Улічваючы, што мы можам сабе гэта дазволіць і ёсць рэсурсы на гэтую працу, то мы яе і робім".
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца 29 кастрычніка. Па словах Рымашэўскай, апошні дзень – іміджавы і таму збіраць подпісы сябры ініцыятыўнай групы Някляева будуць да апошняй хвіліны гэтага дня.