Някляева, Вазняка і Дзмітрыева павезлі ў Ленінскі РАУС
Сябры і блізкія не змаглі сустрэць актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" на выхадзе з Акрэсціна. Уладзіміра Някляева, Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева павезлі з ізалятара ў РАУС Ленінскага раёна. Нагадаем, што сёння заканчваецца трое сутак, калі актывістаў могуць трымаць без выстаўлення абвінавачанняў.