Нямеччына і Польшча спрачаюцца за рукапіс Моцарта
Улады Нямеччыны патрабуюць вярнуць аўтограф канцэрта
Моцарта для 27 фартэпіяна, які захоўваецца ў кракаўскай Ягелонскай бібліятэцы.
Каштоўны манускрыпт патрапіў у Польшчу падчас Другой сусветнай вайны разам з
іншымі важнымі дакументамі, у тым ліку рукапісамі Гётэ.
Калі хаўруснікі пачалі бамбіць Берлін, немцы вывезлі прыкладна 500 скрынак з дакументамі, звязаных з музыкай і літаратурай, у крэпасць Ксяз у Судэцкіх гарах, а адтуль – у бенедзікцінскі манастыр у Кшэшове.
Пасля заканчэння вайны прыкладна 100 тысяч рукапісаў засталіся на тэрыторыі Польшчы, атрымалі статус трафейных ці перамешчаных каштоўнасцяў і былі перададзеныя ў Ягелонскую бібліятэку.
Некалькі асабліва каштоўных дакументаў былі вернутыя ў ГДР яшчэ ў 70-я па ініцыятыве камуністычнага ўраду Польшчы, аднак большасць і зараз знаходзіцца ў Кракаве.
У Польшчы гэтыя дакументы лічаць частковай кампенсацыяй за тыя 22 мільёны кніг і твораў мастацтва, якія былі знішчаны нацыстамі падчас вайны. У Нямеччыне ж рукапісы называюць “апошнімі ваеннапалоннымі”.
Перамовы аб вяртанні аўтографа Моцарта і іншых дакументаў цягнуцца ўжо больш за 10 год. Палякі лічаць прэтэнзіі Нямеччыны “абсалютна беспадстаўнымі”, паведамляе Lenta.ru