Нямеччына перажывае акупацыю багоўкамі (фота)

На ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў федэральнай зямлі Мекленбург-Памеранія адбылося нашэсце баговак. Тратуары, будынкі, дрэвы і пляжы афарбаваліся ў чырвоныя і памаранчавыя колеры. У горадзе Растоку кузуркі, якія, паводле павер'я, прыносяць шчасце, абляпілі нават пляжныя лежакі. Аказалася, багоўкі, сабраўшыся разам, робяцца смялейшыя і пачынаюць кусацца. Іх укусы нагадваюць лёгкі ўкол іголкай, заявіў адзін з укушаных.



"Багоўкі размножыліся з-за цёплай зімы", —  лічаць навукоўцы з Грайсфальда. Гарадскія ўлады апублікавалі рэкамендацыі: не апранацца ў яркія колеры, і тады кузуркі не звернуць на вас увагі.

Дарэчы, пару тыдняў таму багоўкі акупавалі амерыканскі штат Каларада.



Паводле dpa

Фота — Byaki.net