Нямецкі ўрад асуджае "паліцэйскае самавольства"

Упаўнаважаны па пытаннях палітыкі ў галіне правоў чалавека нямецкага ўрада Маркус Ленінг "да глыбіні душы абураецца" падзеямі ў Мінску. Ленінг заклікаў сёння беларускія ўлады неадкладна адпусціць усіх затрыманых і пачаць расследаванне ў адносінах да адказных за гвалт, перадае РІА "Новости".

"Тое, што прэзідэнт Лукашэнка дазваляе збіваць грамадзянаў і кандыдатаў ад апазіцыі і замінае журналістам асвятляць выбары, накіроўваючы на іх паліцэйскае самавольства, робіць яшчэ больш відавочным аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Мінску", - адзначыў упаўнаважаны.