Нямецкія тэхна-музыкі запішуць дыскі гродзенскім студэнтам
Нямецкі гурт «DYKO» 15 красавіка будзе граць на пляцоўцы актавай залы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля гурт правядзе майстар-клас, на якім студэнты створаць і запішуць уласную песню. Кожны атрымае на памяць свой твор на CD. Мэта сустрэчы – знаёмства з нямецкай культурай. Гурт "DYKO" — гэта 2 чалавекі з розных канцоў свету: Джон Дайк з Аўстраліі і Крыстофер Ёрст з Нямеччыны. Яны выконваюць тэхна-музыку. Канцэрт пройдзе ў рамках супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэта з інстытутам Гётэ ў Мінску, а таксама пры падтрымцы амбасады Нямеччыны.
На адкрыццё імпрэзы, што адбудзецца 15 красавіка а 15-й гадзіне ў актавай зале ГрДУ, што па вул. Леніна, 32, запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
На адкрыццё імпрэзы, што адбудзецца 15 красавіка а 15-й гадзіне ў актавай зале ГрДУ, што па вул. Леніна, 32, запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна